На гэтым тыдні выхаванцы рознаўзроставай групы адправіліся ў цікавае падарожжа па этнаграфічнаму куточку нашага дзіцячага садка разам з бабуляй Наталляй. Гаспадынька расказала пра быт сялян у даўні час, аб рамёствах, якімі павінна была валодаць кожная жанчына, каб апрануць сваіх дзетак і астатніх членаў сям'і, пракарміць іх. Нашым выхаванцам удалося параўнаць сялянскія прафесіі розных эпох, іх змест, прылады працы цяперашняга і мінулага часу.